Прадпрымальніку Макаеву часова вярнулі машыну
- 2.10.2012, 17:44
На працягу 15 дзён міліцыя будзе правяраць, ці крадзенае яго аўто.
Прадпрымальніку вярнулі аўтамабіль пасля з'яўлення ў СМІ інфармацыі, што міліцыянты не аддалі яму машыну па вызваленні з Акрэсціна. Праўда, разам з аўтамабілем Макаеву ўручылі і накіраванне на экспертызу, якая павінна вызначыць, крадзенае аўто ці не. Сёння Макаеў прайшоў экспертызу, вынікі будуць вядомыя праз 15 дзён. На гэты час аўто застаецца ў прадпрымальніка, перадае «Еўрарадыё».
Нагадаем, у дзень «парламенцкіх выбараў» Макаева спынілі супрацоўнікі ДАІ. У машыне заўважылі бел-чырвона-белы сцяг і ўлёткі за байкот. Пасля гэтага прадпрымальніка асудзілі «за супраціўленне міліцыі» на 6 сутак. Пасля вызвалення яму не вярнулі аўто, заявіўшы, што ў яго «перабітыя нумары». Па словах прадпрымальніка, такога быць не можа, так як ён набываў новае аўто ў адным з менскіх аўтасалонаў.