Бандыцкая «стрэлка» у Лідзе скончылася стральбой
- 23.10.2012, 10:56
У выніку два чалавекі патрапілі ў шпіталь з раненнямі.
Аб здарэнні паведаміў тэлеканал ОНТ. Следчы камітэт узбудзіў крымінальную справу па артыкуле «Замах на забойства».
Вядома, што некалькі чалавек прызначылі сустрэчу ў лясным масіве побач з аб'язной дарогай райцэнтра. Тры пацярпелых прыехалі на двух легкавых аўтамабілях пагаварыць з мясцовым крымінальным аўтарытэтам. Той прыбыў з абрэзам паляўнічай стрэльбы і пачаў страляць з абодвух ствалоў. У выніку два чалавекі параненыя, адзін з іх знаходзіцца ў цяжкім стане.
Самога стралка затрымалі, знайшлі і зброю. Следчыя кажуць, што пацярпелыя - мясцовыя жыхары, якія таксама былі раней судзімыя. Нават на бальнічных ложках яны праходзяць падазраванымі па іншай крымінальнай справе.