BE RU EN

Беларуская тэма ў Берліне

  • 23.10.2012, 11:42

Сёння ў Берліне адбудзецца дыскусія аб сітуацыі ў Беларусі.

У ёй прымуць удзел палітыкі і эксперты з Беларусі: лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, сябра БНФ, палітолаг Юрый Чавусаў, дырэктар BISS Аляксей Пікулік, прадстаўнік аргкамітэта па стварэнні БХД Вольга Кавалькова, паведамляе прэс-служба АГП.

«У нас няпростая задача - падтрымліваць цікавасць да Беларусі. З улікам таго, што Германія - ключавая краіна Еўрапейскага Звяза, будучая дыскусія набывае асаблівае значэнне і сэнс. І тут вельмі важна прадставіць не толькі бесстаронні аналіз мінулай выбарчай кампаніі, але і стратэгію перамен у Беларусі», - так бачыць задачы беларускіх удзельнікаў сённяшняй сустрэчы Анатоль Лябедзька.

Лідэр АГП таксама паведаміў, што ў ходзе аднадзённай паездкі адбудуцца сустрэчы ў ведамстве федэральнага канцлера і бундэстагу Германіі.

Апошнія навіны