BE RU EN

Беларуская гімнастка зламала шыю ў маскоўскім цырку

  • 24.10.2012, 10:12

Вядомая гімнастка, ураджэнка Беларусі Таццяна Тур атрымала цяжкія траўмы падчас выступлення напярэдадні ўвечары ў сталічным Цэнтры цыркавога мастацтва ў Ізмайлаўскім праездзе.

Яна ўпала на галаву, выконваючы сальта, паведамляе 1tv.net.

З пераломамі шыйных пазванкоў 26-гадовую пацярпелую тэрмінова даставілі ў шпіталь у аддзяленне рэанімацыі. За яе жыццё змагаюцца ўрачы: па іх словах, атрыманыя траўмы вельмі цяжкія.

Таццяна Тур займаецца гімнастыкай з 5 гадоў, з'яўляецца майстрам спорту. У цырку Юрыя Нікуліна на Каляровым бульвары і Расдзяржцырку яна пачала працаваць у 2007 годзе і адразу асвоіла некалькі жанраў - вальціж, паветраныя палотны, кольца, працу ў акрабатычнай пары.

Таццяна выступала ў Канадзе, ЗША, Італіі, Кітаі, Турцыі, Грэцыі і ўдзельнічала ў праграме братоў Запашных. Артыстка таксама выкладала асновы цыркавога мастацтва.

Апошнія навіны