BE RU EN

У Менску гарэлі адразу 6 BMW (Фота)

  • 24.10.2012, 10:20

Непрыемнае здарэнне на вуліцы Ржавецкай у Менску.

Пакінутая без нагляду ў бытоўцы самаробная печ стала прычынай пажару, які пашкодзіў шэсць аўтамабіляў BMW 1996, 1998, 1999, 2002 і 2004 гадоў выпуску, піша «Інтэрфакс».

Аб узгаранні на гарачую лінію МНС паведамілі мінакі. Праз 5 хвілін на месцы працавалі выратавальнікі, у гэты час бытоўка ўжо гарэла адкрытым полымем. Дзякуючы своечасовым дзеянням супрацоўнікаў МНС сур'ёзнага матэрыяльнага ўрону атрымалася пазбегнуць. Тым не менш, ва ўсіх шасці аўтамабіляў пашкоджана лакафарбавае пакрыццё і пластыкавыя элементы.

Вінаваты ў здарэнні ўстанаўліваецца.

Апошнія навіны