Прафесар БДУ: Без айфона чалавек абыдзецца, а без трактара - ніяк
- 24.10.2012, 11:13
Улады цвёрда вырашылі развіваць у краіне сістэму прафесійна-тэхнічнай адукацыі.
Не трэба ўсім ісці ў студэнты, лічаць чыноўнікі і думаюць над тым, як прыцягнуць моладзь у вытворчы сектар. Сваім меркаваннем на старонках «Народнай газеты» падзяліўся прафесар БДУ Барыс Паньшын.
«Перад кіраўніком любога прадпрыемства востра стаяць два пытанні. Першае - гэта кадры. Другая праблема - мадэрнізацыя вытворчасці. Высокакваліфікаваныя рабочыя - неабходная ўмова сучаснай інавацыйнай мадэрнізацыі, - лічыць прафесар. - Сёння ў Беларусі больш за 80% працоўных месцаў на прадпрыемствах займаюць выпускнікі ПТВ. Беларуская сістэма прафтэхадукацыі налічвае звыш 50 ПТВ і заслужана лічыцца лепшай сярод краін СНД, а яе структура шмат у чым падобная з прафесійнай падрыхтоўкай рабочых у Францыі. Прафесійныя рабочыя шмат у чым забяспечваюць сацыяльна-эканамічную стабільнасць таксама ў Аўстрыі, Германіі і Францыі, у той час як крызіс ліхаманіць іншыя краіны ЕЗ».
Па словах Паньшына, захаваўшы і развіваючы сістэму ПТВ, дзяржава дае маладым людзям шырокія магчымасці асваення прафесіі па душы.
«Натуральна, гэта вылучае павышаныя патрабаванні да прафесійнай падрыхтоўкі маладых рабочых - салдат сучаснай інавацыйнай рэвалюцыі, - кажа ён. - Тут маецца яшчэ нямала нявырашаных пытанняў і праблем. Патрабуецца ўсё большая «кропкавая» падрыхтоўка спецыялістаў для канкрэтных як зноў ствараемых, так і мадэрнізуемых вытворчасцей. Сёння дзяржаве па сілах ствараць інавацыйныя прамысловыя мястэчкі (па тыпу аграгарадкоў), якія добра зарэкамендавалі сябе ў сельскай мясцовасці, размяшчаючы там кластары прафтэхадукацыі».
СМІ, па словах прафесара, павінны стварыць культ сучаснага працоўнага чалавека: культурнага, надзейнага, які ўмее галавой і рукамі зарабляць на годнае жыццё.
«Маладых рабочых трэба рыхтаваць з улікам нашых ключавых канкурэнтных пераваг. У Беларусі ёсць дакладныя вытворчасці, развіта сярэдняе і цяжкае машынабудаванне, - кажа прафесар. - Гэта не айфоны, для масавай зборкі якіх даводзіцца прыцягваць тысячы інжынераў і сотні тысяч зборшчыкаў. Беларусь - радзіма БелАЗаў, МАЗаў і трактароў «Беларус». Без айфона чалавецтва абыдзецца. Без трактара - ужо ніяк».