Дырэктар тэатра драматургіі: Не так зразумеў званок
- 24.10.2012, 13:22
Юбілейны канцэрт гурта «Палац», прымеркаваны да 20-годдзя калектыву, усё ж адбудзецца 26 кастрычніка ў Тэатры беларускай драматургіі.
Пра гэта "Радыё Свабода" паведаміў дырэктар тэатра Ігар Сігаў. Паводле яго слоў, адбылося непаразуменне. Быў нейкі званок, які ён няправільна зразумеў. Зараз праблема вырашана, і канцэрт абавязкова адбудзецца.
Як сёння паведамілі ў касе тэатра, білеты яшчэ ёсць. На канцэрце «Палац» будзе прадстаўляць музычную прыпавесць «Салдат-доктар» і свежы студыйны альбом «Кола грукатала».
Нагадаем, 23 кастрычніка з'явілася інфармацыя, што канцэрт «Палаца» адменены. Афіцыйнай прычынай называлася тое, што «па абставінах, якія не залежаць ад адміністрацыі тэатра і музыкаў, паўсталі арганізацыйныя праблемы, у выніку якіх правядзенне мерапрыемства стала немагчымым».