У Кіеве затрыманы былы ахоўнік Кучмы
- 24.10.2012, 15:07
У кіеўскім аэрапорце «Барыспаль» затрыманы былы маёр дзяржаховы Украіны Мікалай Мельнічэнка.
Пра гэта паведамляе прэс-служба Службы бяспекі Украіны (СБУ).
Мікалай Мельнічэнка быў абвешчаны ў міжнародны вышук у сувязі з абвінавачваннямі ў разгалашэнні дзяржаўнай таямніцы, перавышэнні паўнамоцтваў і падробкай дакументаў, перадае ВВС.
У 2000 годзе на Украіне паўстаў «касетны скандал»: у парламенце быў прадэманстраваны запіс, які Мельнічэнка нібыта зрабіў у кабінеце экс-прэзідэнта.
На запісы голас, падобны на голас Леаніда Кучмы, аддае загад «разабрацца» з журналістам Георгіем Гангадзэ, чыё абезгалоўленае цела было знойдзена восенню 2000 года ў Кіеўскай вобласці.