BE RU EN

Бардзюжа прыляціць у Менск

  • 24.10.2012, 15:41

Генеральны сакратар АДКБ заўтра наведае Беларусь.

Пра гэта паведаміў прэс-сакратар арганізацыі Уладзімір Зайнетдзінаў.

«Падчас візіту адбудуцца сустрэчы з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем, дзяржаўным сакратаром Cавета бяспекі Леанідам Мальцавым», - сказаў Зайнетдзінаў «Інтэрфаксу-АВН».

Паводле яго слоў, Мікалай Бардзюжа абмяркуе падрыхтоўку да маючых адбыцца ў снежні пасяджэнняў статутных органаў АДКБ - Савету міністраў замежных спраў і Камітэта сакратароў Саветаў бяспекі, а таксама пытанні парадку дня сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ, запланаванай на 19 снежня.

Апошнія навіны