BE RU EN

Ён не мог маўчаць (Відэа)

  • 24.10.2012, 22:19

У Інтэрнэце з'явіўся міні-фільм пра палітвязня Мікалая Аўтуховіча.

У ім распавядаецца пра сапраўдныя прычыны арышту прадпрымальніка і былога «аўганца». У Мікалая Аўтуховіча была інфармацыя аб карупцыі сярод чыноўнікаў, спецслужбаў і міліцыянтаў. Ён спрабаваў супрацьстаяць гэтаму, за што і быў арыштаваны. У фільме прыводзяцца словы як самога прадпрымальніка так і іншых людзей аб тым, як улады яго пераследвалі, паведамляе ПЦ «Вясна».

Мікалай Аўтуховіч быў узяты пад варту 8 лютага 2009 года, асуджаны 6 траўня 2010 года Вярхоўным судом Рэспублікі Беларусь на 5 гадоў і 2 месяцы пазбаўлення волі ва ўмовах строгага рэжыму. Рашэннем суда ад 17 студзеня 2012 года ўмовы адбывання пакарання былі змененыя на больш жорсткія, ён быў пераведзены з калоніі № 5 у Івацэвічах ў турму № 1 Гродна.

Апошнія навіны