BE RU EN

МУС Украіны «здало» расейскія спецслужбы

  • 25.10.2012, 12:22

Афіцыйныя органы Украіны ўпершыню пасля выкрадання ў Кіеве апазіцыянера Леаніда Развазжаева пракаментавалі скандал.

У дачыненні да актывіста «Левага фронту» на тэрыторыі Украіны дзейнічалі не прадстаўнікі крыміналітэту, а замежныя сілавікі, заявіў начальнік упраўлення па сувязях з грамадскасцю МУС Украіны Уладзімір Палішчук.

Тым часам у Расеі поўным ходам ідзе падрыхтоўка да суда над абвінавачаным у падрыхтоўцы масавых беспарадкаў Леанідам Развазжаевым, паведамляе newsru.com.

Уладзімір Палішчук адзначыў, што, хоць украінскі бок будзе праводзіць даследчую праверку да 29 кастрычніка, ужо можна сказаць, што, хутчэй за ўсё, крымінальная справа па факце распачатая не будзе.

Як растлумачыў прадстаўнік МУС, калі б злачынцы выкралі чалавека, то ў гэтым выпадку «стоадсоткава ўзбуджэнне крымінальнай справы». А калі гэта дзеянні праваахоўнікаў іншай дзяржавы, то я не думаю, што спецслужбы павінны дзяліцца сваімі планамі адносна гэтых дзеянняў», - адзначыў ён.

«Зразумела, што гэта былі не злачынныя элементы. Гэта не крымінальнае пытанне, а пытанне ўзаемадзеяння сілавых структур, аб якім я нічога не ведаю», - заявіў Палішчук. «Верагодней за ўсё, дзейнічалі сілавікі ці сілавыя структуры іншых краін. І пра гэта можна зрабіць выснову, калі паглядзець відэа, якое было на расейскім тэлебачанні на наступны дзень, дзе ён (Развазжаеў) быў у суправаджэнні супрацоўнікаў расейскага ФСБ», - лічыць ён.

Палішчук у інтэрв'ю УНП адзначыў, што ў МУС няма інфармацыі, ці была гэтая аперацыя ажыццёўлена з дазволу і ў суправаджэнні ўкраінскіх падраздзяленняў - гэта пытанне не крымінальнага расследавання, а пытанне палітычнае.

Апошнія навіны