У Шчучынскім РАУС жанчына падпаліла міліцэйскі аўтамабіль
- 25.10.2012, 13:19
Жанчына пералезла праз плот на тэрыторыю райаддзела і распаліла агонь пад колам аўтамабіля.
- У якасці падазраванай выступае непрацуючая жыхарка раёна 1966 года нараджэння, - распавёў "Гродненской правде" начальнік следчага падраздзялення Іван Новікаў. - Пасля таго, як яе сужыцеля даставілі ў райаддзел за здзяйсненне дробнага хуліганства, жанчына адважылася на неардынарны крок.
Яна пералезла праз плот і прайшла на тэрыторыю райаддзела. Убачыўшы службовы аўтамабіль ВАЗ, вырашыла яго падпаліць. Агонь распаліла пад колам. У той момант, калі полымя ўжо ва ўсю «лізала» шчыток пярэдняга крыла, на вуліцу выйшаў памочнік аператыўнага дзяжурнага РАУС. Ён у самы час патушыў агонь і затрымаў жанчыну.
Матывацыя такога ўчынку пакуль не зразумелая, бо сужыцеля падпальшчыцы прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці менавіта за тое, што ён скандаліў з падазраванай.