BE RU EN

Беларусы паставілі рэкорд па зняцці рублёвых укладаў

  • 25.10.2012, 15:37

У верасні 2012 года беларусы абнаявілі рублёвыя ўклады на суму больш за 3 трлн рублёў.

Такая інфармацыя змяшчаецца ў выпушчаным Нацбанкам «Бюлетэні банкаўскай статыстыкі №9 (159)», піша onliner.by.

Характэрна, што на працягу чэрвеня - жніўня выдача сродкаў з банкаўскіх укладаў фізічных асоб паступова зніжаліся, аднак верасень пабіў гадавы рэкорд траўня і чэрвеня, калі ў кожны з гэтых месяцаў здымалася каля 2,9 трлн рублёў.

У той жа час быў пастаўлены гадавы антырэкорд па прытоку наяўных сродкаў на банкаўскія рахункі фізічных асоб. У верасні ён апынуўся самым нізкім з пачатку 2012 года і склаў 1,6 трлн рублёў.

Гэта прывяло да таго, што чысты адток сродкаў з рублёвых укладаў фізічных асоб таксама апынуўся рэкордным і склаў 1,4 трлн рублёў. Звернем увагу, што на графіку паказаны рух толькі наяўных сродкаў фізічных асоб.

Большая частка гэтых сродкаў, хутчэй за ўсё, перацякла ў валютныя дэпазіты фізічных асоб, якія ў верасні павялічыліся на $222,6 млн.

Апошнія навіны