Міхаіл Прохараў можа стаць уладальнікам «Белрастраха»
- 26.10.2012, 9:28
Расейскі мільярдэр вядзе перамовы аб набыцці расейскага страхавальніка «РЕСО-Гарантыя», якому належыць кампанія «Белрастрах».
Як паведамляюць расейскія СМІ, здзелка можа быць здзейсненая шляхам аб'яднання страхоўшчыка з кампаніяй «Згода», якая ўжо належыць бізнесмену, альбо праз аплату куплі часткай або ўсёй 17%-най доляй «Анэксіма», піша «Народная воля».
Кампанія «Белрастрах» прадстаўляе шырокі спектр паслуг па страхаванню ў Беларусі як фізічных, так і юрыдычных асоб. Прыярытэтныя кірункі - аўтаКАСКА і страхаванне дамоў, кватэр і маёмасці фізічных асоб, страхаванне аўтатранспарту і маёмасці юрыдычных асоб.