BE RU EN

У менскіх парках павесіліся двое мужчын

  • 26.10.2012, 10:30

25 кастрычніка ў менскіх парках здзейснілі самагубства двое мужчын.

Як паведаміў БелаПАН старшы памочнік пракурора горада Сяргей Балышаў, у Ленінскім раёне ў парку ім. Грэкавай быў знойдзены труп пенсіянера 1952 года нараджэння, які вісеў у пятлі. А ў Цэнтральным раёне ў лясным масіве каля вадасховішча Дразды таксама ў пятлі было знойдзена цела непрацуючага менчука 1962 года нараджэння.

Па абодвух фактах праверкі праводзяць следчыя падраздзяленні ўпраўлення Следчага камітэта па Менску.

Апошнія навіны