Беларусь - сярод лідэраў па забаронам у дачыненні да расейскіх тавараў
- 26.10.2012, 14:51
Па стане на 1 кастрычніка 2012 года 18 краін свету ўжываюць ахоўныя меры ў дачыненні да расейскіх тавараў.
Пра гэта паведамляе Мінэканамразвіцця РФ. Сярод краін, якія ўжываюць такія меры, названы Аўстралія, Азербайджан, Арменія, Беларусь, Бразілія, Індыя, Інданезія, Кітай, Рэспубліка Карэя, Мексіка, Малдова, ЗША, Тайланд, Туркменістан, Турцыя, Узбекістан, Украіна, а таксама краіны-члены ЕЗ як адзіная мытная тэрыторыя.
Максімальная колькасць абмежавальных мер дзейнічае ў ЕЗ, Украіне, ЗША і Беларусі.
Больш паловы ад усіх дзеючых антыдэмпінгавых мер уведзены ў дачыненні да імпарту расейскіх чорных металаў і вырабаў з іх. Другое месца займаюць мінеральныя ўгнаенні, піша АФН.
Па стане на 1 кастрычніка 2012 года зафіксаваны 73 абмежавальныя меры, якія прымяняюцца замежнымі дзяржавамі для абароны свайго ўнутранага таварнага рынку, у тым ліку: 39 антыдэмпінгавых мер, 3 спецыяльныя ахоўныя меры, 31 мера нетарыфнага рэгулявання гандлю, уключаючы меры адміністрацыйнага рэгулявання.
Таксама праводзяцца 5 расследаванняў, з іх 4 антыдэмпінгавых і 1 спецыяльнае ахоўнае расследаванне, а таксама 11 пераглядаў антыдэмпінгавых мер.
У выніку праводзімай работы за 9 месяцаў 2012 года спынілі сваё дзеянне 13 мер, якія перашкаджаюць доступу расейскіх тавараў на замежныя рынкі. Па папярэдніх экспертных ацэнках сума прадухіленай шкоды склала каля 70 млн. даляраў ЗША.