BE RU EN

Адпраўка расейскіх парожніх паўвагонаў для «Беларуськалія» забароненая

  • 26.10.2012, 16:41

Савет па чыгуначным транспарце дзяржаў-удзельніц СНД забараніў з 26 кастрычніка да 31 кастрычніка адпраўку расейскіх парожніх паўвагонаў для ААТ «Беларуськалій».

Адпаведная інфармацыя змяшчаецца ў распаўсюджанай тэлеграме ААТ «Расейскія чыгункі». Прычыны забароны не пазначаюцца, піша «Інтэрфакс».

ААТ «Беларуськалій» займаецца вытворчасцю хлоркалію, з'яўляючыся адным з найбуйнейшых пастаўшчыкоў калійных угнаенняў на сусветны рынак. Прадпрыемства акцыянавана ў 2010 г., 100% акцый належаць дзяржаве.

Апошнія навіны