BE RU EN

З 1 лістапада зноў даражэюць цыгарэты

  • 29.10.2012, 11:13

У Беларусі з 1 лістапада будуць павялічаныя рознічныя кошты на некаторыя маркі цыгарэт.

Пра гэта сведчыць інфармацыя, размешчаная на сайце Міністэрства па падатках і зборах. Павышэнне коштаў складзе ад 2% да 13%.

У прыватнасці Winston і Lucky Strike падаражэюць на 5,9% да 9000 рублёў, Camel - на 5,6% да 9500 рублёў, Mild Seven - на 2,0% да 10000 рублёў, Kent - на 5,0% да 10500 рублёў.

Кошт на цыгарэты West будзе павялічаны на 4,3% да 7200 рублёў, Monte Carlo і Pall Mal - на 12,9% да 7000 рублёў.

Апошнія навіны