BE RU EN

Чэшскія вернікі заступіліся за Зміцера Дашкевіча

  • 3.10.2012, 11:46

Найбуйнейшая чэшская харызматычная царква «Křesťanské společenství Praha» падтрымала палітвязня.

Вернікі накіравалі ў Генпракуратуру РБ, Міністру ўнутраных спраў РБ, у адміністрацыю Лукашэнкі і ў Дэпартамэнт выканання пакаранняў РБ лісты ў падтрымку Зміцера Дашкевіча, паведамляе прэс-служба БХД.

Акрамя гэтага афіцыйнага звароту, дзесяткі лістоў таго ж зместу ў падтрымку палітвязня дасылаюць асобныя хрысціяне, у тым ліку і каталікі.

У многіх цэрквах праходзяць малітвы. Спецыяльная малітва за Зміцера Дашкевіча і іншых палітвязняў адбылася ў Празе ў пятніцу 28 верасня.

Нагадаем, 26 верасня ў СМІ з'явілася інфармацыя аб ціску, які аказваецца на Дашкевіча з боку адміністрацыі калоніі. Паведамлялася, у прыватнасці, што прадстаўнікі адміністрацыі абразліва выказваліся з нагоды пратэстанцкіх цэркваў і евангельскай веры Дашкевіча, а таксама з іх вуснаў гучалі пагрозы згвалтавання.

Апошнія навіны