BE RU EN

Ідэолагі забаранілі рэкламу канцэрта Scorpions (Фота)

  • 3.10.2012, 16:48

Арганізатары збіраліся павесіць вялікую расцяжку на праспекце Незалежнасці каля Дома афіцэраў.

КВУП «Менскрэклама» адмовілася размяшчаць расцяжку з рэкламай канцэрта Scorpions, таму што макет не ўзгоднены ўпраўленнем ідэалагічнай работы Менгарвыканкама.

Як нагадвае «Еўрарадыё», канцэрт легендарнага нямецкага гурта пройдзе 21 кастрычніка ў «Менск-арэне».

Яго арганізатарамі з'яўляецца агенцтва ALLSTARS.

Апошнія навіны