BE RU EN

Студэнтаў пагражаюць пакараць за скаргу ў СМІ

  • 30.10.2012, 11:46

Навучэнцы Салігорскага дзяржаўнага горна-хімічнага каледжа могуць быць пакараныя за свой ліст на гарачую лінію беларускага інтэрнэт-партала.

На мінулым тыдні на сайце TUT.by была апублікавана інфармацыя пра салігорскіх студэнтаў, якія пачалі замярзаць на занятках з-за адсутнасці ацяплення ў аўдыторыях каледжа. «Вучыцца немагчыма!» - рэзюмавалі ў сваім лісце навучэнцы. Услед за парталам інфармацыю аб заніжанай тэмпературы ў аўдыторыях Салігорскага горна-хімічнага каледжа апублікавалі мясцовыя СМІ і шэраг нацыянальных рэсурсаў. Пасля такой агалоскі ацяпленне ў каледжы з'явілася, піша ПЦ «Вясна».

Аднак, як стала вядома мясцовым праваабаронцам, гісторыя на гэтым не скончылася. Цяпер дырэктарат навучальнай установы вышуквае тых студэнтаў, якія даслалі скаргу на гарачую лінію сайта, каб пакараць іх за такі крок. На думку саміх навучэнцаў, кіраўніцтва каледжа прызвычаілася, што ўсе перад імі прыніжаюцца і робяць усё, што яны запатрабуюць. Але на гэты раз студэнты пайшлі супраць правіл, таму ў дырэктараце і захваляваліся. Зразумелі, што пры новым зручным выпадку моладзь ізноў звернецца за дапамогай у СМІ, і пачалі шукаць «вінаватых».

Апошнія навіны