BE RU EN

Азаранка выйшла ў паўфінал турніру ў Пекіне

  • 5.10.2012, 9:22

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка стала першай паўфіналісткай турніру ў Пекіне з прызавым фондам $ 4.828.050.

У двух сэтах яна перайграла прадстаўніцу Швейцарыі Раміну Апрандзі з лікам 6:2, 6:0. На рахунку першай ракеткі свету 1 эйс, 2 двайныя памылкі і 6 брэйкаў, піша championat.com.

У паўфінале Вікторыя Азаранка згуляе з пераможцай матчу Карла Суарэс-Навара (Іспанія) - Марыён Барталі (Францыя).

Апошнія навіны