BE RU EN

Фінансаванне БТ павялічаць на $10 мільёнаў

  • 5.10.2012, 14:47

Гэта на 20% больш, чым атрымала Белдзяржтэлерадыёкампанія з рэспубліканскага бюджэту ў 2012 годзе.

Пра гэта ў інтэрв'ю «Еўрарадыё» паведаміла «дэпутат» Валянціна Леановіч.

«Бюджэт Белдзяржтэлерадыёкампаніі - 454 мільярда. Я не ведаю, колькі там плануецца ў кансалідаваным бюджэце, колькі яны будуць на рэкламе зарабляць, але гэта тое, што з бюджэту выдзяляецца», - сказала яна.

Па сённяшнім курсе, БТ прапануецца вылучыць фінансаванне ў памеры 53 мільёнаў 411 тысяч даляраў. Нагадаем, у мінулым годзе на дзейнасць Белдзяржтэлерадыёкампаніі з рэспубліканскага бюджэту выдаткавалі 360 мільярдаў рублёў. Ці - крыху больш за 43 мільёна даляраў па курсе на снежань 2011 года.

Нягледзячы на такое павелічэнне фінансавання, Белдзяржтэлерадыёкампанія ўжо заявіла, што больш не будзе аплочваць удзельніку нацыянальнага адбору на конкурс «Еўрабачанне» выдаткі на стварэнне фанаграм, аранжыроўку, пастаноўку нумара і падрыхтоўку сцэнічных касцюмаў.

Апошнія навіны