BE RU EN

«Белы марш» у Варшаве (Фота)

  • 5.10.2012, 15:35

У польскай сталіцы праходзіць акцыя пратэсту медыцынскіх работнікаў.

Марш, які пачаўся сёння ў 12 гадзін, арганізаваны Нацыянальным прафсаюзам медсясцёр і акушэрак. У ім прымаюць удзел больш за 2 тысячы чалавек, перадае PAP (пераклад - charter97.org)

Удзельнікі «Белага маршу» выступаюць супраць камерцыялізацыі і прыватызацыі сістэмы аховы здароўя.

Дэманстранты ідуць з плошчы Defilad да канцылярыі прэм'ер-міністра, дзе будзе арганізаваны сімвалічны «Еўрапейскі белы горад». Яны нясуць лозунгі «Шпіталі для людзей, а не для прыбытку», «Працоўная дамова - гэта закон», У акцыі прымаюць удзел таксама прадстаўнікі прафсаюзаў з іншых краін ЕЗ і прадстаўнікі іншых галіновых прафсаюзаў Польшчы.

Удзельнікі акцыі плануюць перадаць зварот прэм'ер-міністру Дональду Туску сёння ў 15 гадзін.

Апошнія навіны