BE RU EN

Каваленку паставілі на ўлік на 2 гады

  • 8.10.2012, 17:11

Былога палітвязня Сяргея Каваленку 8 кастрычніка выклікалі ў міліцыю.

Там Каваленке паведамілі, што ён пастаўлены на прафілактычны ўлік на 2 гады да пагашэння судзімасці, перадае «Радыё Свабода».

У міліцыі Сяргея Каваленку распытвалі пра яго кантакты і цікавіліся, ці ёсць татуіроўкі, паведаміў былы палітвязень.

Сяргей Каваленка быў памілаваны ў канцы верасня. Палітвязень адбываў пакаранне ў Магілёўскай калоніі. Сяргея Каваленку прысудзілі да 2 гадоў і 1 месяцу калоніі за парушэнне рэжыму адбыцця хатняй «хіміі». Папярэдні прысуд яму далі за вывешаны ў студзені 2010 года на галоўнай ёлцы Віцебска бел-чырвона-белы сцяг.

Апошнія навіны