Лукашэнка сустрэнецца з сябрам Уга
- 9.10.2012, 9:21
Тэлефонная размова паміж Аляксандрам Лукашэнкай і Уга Чавесам адбылася ў панядзелак увечары.
Аб гэтым паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у прэс-службе беларускага кіраўніка.
«Я прысвячаю гэтую перамогу табе і нашаму беларускаму народу», - працытавалі ў прэс-службе выказванне Уга Чавеса ў адказ на віншаванні Аляксандра Лукашэнкі.
Кіраўнік Венесуэлы падзякаваў беларускага кіраўніка «за неацэнную дапамогу ў сацыяльна-эканамічным развіцці Венесуэлы, будаўніцтве буйных прадпрыемстваў і інфраструктуры, пастаянную палітычную падтрымку».
Лукашэнка і Чавес дамовіліся ў бліжэйшы час сустрэцца і намеціць сумесны парадак далейшых двухбаковых дзеянняў у розных сферах супрацоўніцтва.