BE RU EN

У Расеі закрываюць незалежны тэлеканал

  • 9.10.2012, 9:33

Тэлеканал «Совершенно секретно» абвясціў аб хуткім сваім закрыцці па патрабаванні ААТ «Растэлекам».

У кіраўніцтве канала не выключаюць, што прычынамі такога рашэння вышэйшай арганізацыі маглі стаць фінансавыя агрэхі ў працы топ-менеджменту. Аднак у якасці асноўнай версіі журналісты называюць палітычную цэнзуру. Калі канфлікт не атрымаецца ўладзіць, у лютым 2013 года тэлеканал спыніць сваё існаванне, перадае newsru.com.

«Незадоўга да шостай гадавіны тэлеканал атрымаў «падарунак» - ліст «Растэлекама» аб датэрміновым скасаванні дамовы аб супрацоўніцтве. Ліст не змяшчае тлумачэння прычын, па якіх прынята такое рашэнне. Ад сустрэчы з прадстаўнікамі тэлеканала кіраўніцтва «Растэлекама» упарта ўхіляецца, - гаворыцца ў афіцыйнай заяве канала «Совершенно секретно». - У гэтым выпадку нам застаецца толькі здагадвацца і меркаваць, якія сапраўдныя матывы, якія прымусілі «Растэлекам» скасаваць дамову, дзеянне якой распаўсюджвалася да канца 2014 года. Зрэшты, гэтыя матывы, вядома, сакрэт Полішынэля. Дзяржаўнае ведамства незадаволена «залішняй» адвагай канала, пра што не раз казалі прадстаўнікі вяшчальніка ў прыватных размовах, спрабуючы ўплываць на рэдакцыйную палітыку».

Падазрэнні ў наяўнасці ва ўладаў небесстаронніх адносін да тэлеканала паўсталі мінулым летам, калі Генеральная пракуратура запатрабавала запісь праграмы з удзелам сенатара Людмілы Нарусавай. У тым выпуску перадачы ўдава Анатоля Сабчака казала пра акцыі пратэсту і, у прыватнасці, выказала ўпэўненасць у тым, што калі б яе муж быў жывы, ён абавязкова пайшоў бы на Балотную. Таксама Нарусава фактычна падвергла сумневу афіцыйную прычыну смерці Сабчака, заявіўшы, што «ён памёр ад спынення сэрца, але гэта быў не інфаркт».

Неўзабаве ў рэдакцыю «Совершенно секретно» паступіў напаўафіцыйны запыт, у якім Генпракуратура папрасіла канал прадаставіць запіс інтэрв'ю Нарусавай «у асабістае карыстанне генеральнаму пракурору Юрыю Чайке». Сенатар пазней заяўляла, што цікавасць ведамства яе не турбуе, так як у сказаным ёю, адзначыла Нарусава, не было нічога супрацьзаконнага.

Апошнія навіны