BE RU EN

Курс даляра б'е новыя рэкорды

  • 9.10.2012, 12:01

На беларускай валютна-фондавай біржы сёння прайшлі чарговыя таргі замежнымі валютамі.

Курс даляра па іх выніках вырас з 8570 да 8630 беларускіх рублёў. Курс еўра падняўся з 11 110 да 11 170 беларускіх рублёў. Курс расейскага рубля павялічыўся з 276 да 277,5 беларускіх. Пра гэта Onliner.by паведамілі ў «Банку Масква-Менск».

Нагадаем, учора курс еўра знізіўся з 11 140 да 11 110 беларускіх рублёў. Курс расейскага рубля знізіўся з 276,5 да 276 беларускіх. Таргі па далярах не праводзіліся ў сувязі з выходным днём у ЗША.

Аб'ём таргоў еўра склаў ўчора 23,925 млн (папярэдняя прапанова – 28,209 млн, папярэдні попыт – 23,855 млн), расейскімі рублямі – 745,749 млн (папярэдняя прапанова – 745,749 млн, папярэдні попыт – 623,848 млн).

Апошнія навіны