Надзвычайнае здарэнне ў цэнтры Менска
- 9.10.2012, 13:53
Два чалавекі сарваліся з будаўнічых лясоў падчас рэканструкцыі Тэатра юнага гледача (знаходзіцца на вуліцы Энгельса).
Пацярпелыя дастаўлены ў шпіталь хуткай медыцынскай дапамогі. Ступень цяжкасці атрыманых траўм не ўдакладняецца.
У БХМД Interfax.by пацвердзілі інфармацыю аб пацярпелых. Цяпер яны ў аперацыйнай.