BE RU EN

«Дзяды» каля магіл прэзідэнтаў БНР (Відэа, фота)

  • 2.11.2012, 17:28

Пражскія беларусы традыцыйна на «Дзяды» прыйшлі на Альшанскія могілкі ўшанаваць памяць заснавальнікаў Беларускай Народнай Рэспублікі.

Уніяцкі святар Андрэй Абламейка правёў службу на магілах прэзыдэнтаў БНР Пятра Крычаўскага і Васіля Захаркі, спевака Міхала Забэйды-Суміцкага.

Перад прысутнымі выступіў сябра Рады БНР Уладзіслаў Яндзюк і рэдактар «Радыё Свабода» Алена Радкевіч.

Удзельнікі акцыі памяці праспявалі духоўны гімн «Магутны Божа».

Апошнія навіны