BE RU EN

Юрый Беленькі: Мы паказваем, што беларуская нацыя жыве (Відэа)

  • 4.11.2012, 21:31

4 лістапада ў Менску прайшло традыцыйнае шэсце да дня памяці продкаў «Дзяды» да Лошыцкага яра, месца пахавання ахвяр сталінскіх рэпрэсій.

У дазволеным Менгарвыканкамам мерапрыемстве прыняло ўдзел каля ста чалавек.

Як падкрэсліў адзін з яго арганізатараў, намеснік старшыні КХП-БНФ Юрый Беленькі, такія акцыі важныя для беларускага народа. «Раней у Курапатах і ў Лошыцы нас расстрэльвалі і знішчалі фізічна. Цяпер беларускую нацыю знішчаюць апасродкавана, праз этнацыд, Чарнобыль, праз гідролізную гарэлку і праз дэградацыю. Але гэтымі шэсцямі мы паказваем, што беларуская нацыя жыве і будзе жыць», - сказаў палітык. Як адзначыў Беленькі, сэнс такіх акцый не толькі ў памінанні продкаў, але і ў пераемнасці пакаленняў, перадае БелаПАН.

Нагадаем, удзельнікі акцыі ўшанавалі памяць ахвяр таталітарнага самавольства, запалілі лампады каля памятнага крыжа, усталяванага на месцы трагічных падзей.

Мітынг завяршыўся выкананнем духоўнага гімна «Магутны божа» і ўскладаннем кветак да памятнага крыжа.

http://belapan.com/webroot/delivery/swf/player.swf

Апошнія навіны