BE RU EN

Абхазская газета высмеяла Лукашэнку

  • 20.12.2012, 9:09

Карыкатура на беларускага кіраўніка апублікаваная ў газеце «Эхо Абхазии».

Такім чынам выданне адрэагавала на нядаўнюю заяву Аляксандра Лукашэнкі пра яго гатоўнасць «на каленях прасіць Грузію вярнуцца ў СНД».

Тэма гэтая працягнутая і на другой паласе таго ж нумара газеты. Выданне цытуе сказанае Лукашэнкам на той жа сустрэчы: «Калі пойдзе аб'яднаўчы працэс, то мы будзем побач з вамі... Я буду прасіць вас уступіць у СНД, вы нічога не страціце, і Расея будзе толькі за... Вось мы будзем з 1 студзеня старшынстваваць у СНД, мы Грузію чакаем. Я прыеду да вас, устану перад вамі на калені, толькі не публічна... Ну, калі хочаце, публічна дзеля гэтага, і буду вас прасіць першым крокам вярнуцца ў СНД. Трэба вярнуцца, і там мы знойдзем рашэнне ўсіх пытанняў. Калі, вядома, палітыкі грузінскія гэтага захочуць».

Газета так каментуе словы беларускага кіраўніка, які гады чатыры таму, гандлюючыся з Масквой, абяцаў прызнаць незалежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асеціі: «Такія каленцы суровы беларускі бацька яшчэ не выкідваў - на калені ён, бачыце, гатовы стаць перад грузінамі, нават публічна. З тэлетрансляцыяй, напэўна. А потым, каб пайшоў «аб'яднаўчы працэс», ён гатовы стаць на калені і перад абхазамі? Толькі там нават працёртыя каленкі не дапамогуць».

Апошнія навіны