BE RU EN

Зінаіда Бандарэнка: БТ вучыцца ў «Белсата»

  • 6.12.2012, 17:12

Вядомы тэледыктар павіншавала «Белсат» з 5-гадовым юбілеем.

Па словах Зінаіды Бандарэнка, «Белсат» дапамагае беларусам глядзець і слухаць перадачы на роднай мове.

Былая вядучая заўважыла, што ўплыў незалежнага тэлеканала адчуваецца нават на дзяржаўным тэлебачанні. «Часам гляджу нацыянальнае тэлебачанне і бачу, што пэўная ідэя была ўжо месяц таму ў праекце «Белсата». Само з'яўленне беларускамоўных праграм на дзяржаўных тэлеканалах, адзначыла Зінаіда Бандарэнка, таксама - уплыў «Белсата».

«Жыве Беларусь! Жыве «Белсат»!» - пажадала дыктар.

Апошнія навіны