BE RU EN

Менскі ГУМ «замініравалі»

  • 13.02.2012, 0:47

У Менску затрымалі мужчыну, які паведаміў аб бомбе ў ГУМе.

Ён напалохаў касірку сваім расаповядам, што на трэцім паверсе будынка пакінуў у пакеце выбуховае прыстасаванне.

Як паведамляе Першы тэлеканал, жанчына адразу выклікала праваахоўнікаў. Бомбы тыя не знайшлі, а мужчыну затрымалі праз некалькі гадзін у раёне вуліцы Няміга. Ім аказаўся 42-гадовы жыхар сталіцы.

Апошнія навіны