BE RU EN

Працаўніку адпомсцілі за «ўцечку» інфармацыі

  • 16.02.2012, 11:16

У Гомелі адміністрацыя кандытарскай фабрыкі вырашыла не працягваць кантракт з актывістам БХД Андрэем Падзеруном. Кантракт з ім заканчваецца 27 сакавіка 2012 года.

Прычынай звальнення стала інфармацыя, якой актывіст падзяліўся з беларускімі СМІ, аб тым, што працаўнікоў фабрыкі ў снежні 2012 года прымусова ў непрацоўны час выганялі на навагоднія мерапрыемствы, арганізаваныя «Спартаком».

Таксама Андрэй Падзярун распавёў СМІ, што некаторыя людзі на кандытарскай фабрыцы працуюць без санітарных кніжак, у выніку чаго могуць пацярпець пакупнікі прадукцыі, паведамляе прэс-служба БХД.

Апошнія навіны