BE RU EN

Сямашка: Усялякія ідуць перамовы

  • 17.02.2012, 11:34

Першы віцэ-прэм'ер урада лічыць магчымым продаж беларускіх нафтаправодаў.

«Усялякія ідуць перамовы. Безумоўна, ёсць усялякія розныя думкі, могуць быць розныя пакупнікі, і не толькі расейскія», - заявіў Уладзімір Сямашка ў пятніцу, адказваючы на пытанне агенцтва «Інтэрфакс-Захад».

Першы віцэ-прэм'ер прызнаў, што па гэтым пытанні «пакуль сур'ёзна не працавалі». «Але я думаю, што гэта - пытанне часу», - сказаў ён.

Як заявіў У.Сямашка, «гэтая труба (беларускія нафтаправоды - ІФ) ужо не новая, а нам трэба ўлічваць, што ёсць БТС, БТС-2». «І нам трэба думаць, як эфектыўна выкарыстоўваць існыя магутнасці», - адзначыў першы віцэ-прэм'ер.

У прыватнасці, нагадаў ён, «з 2008 года стаіць нашая паўночная труба (Наваполацкая «Дружба» - ІФ)». «Гэта таксама не справа. Там магутнасці дзесьці 37 млн т на год, а там сёння толькі ідзе нафта на Наваполацкі НПЗ (ААТ«Нафтан»)», - заявіў першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі.

Апошнія навіны