Хоцімск: «Калі адпусцяць палітвязняў?» (Фота)
- 20.02.2012, 16:19
У гарадскім пасёлку Хоцімск з'явіліся ўлёткі з пытаннямі «Калі адпусцяць палітвязняў?» і «Калі нашыя суды стануць незалежнымі?».
Акцыю ў межах кампаніі «100 пытанняў да ўлады» правялі мясцовыя актывісты «Гавары праўду», піша ПЦ «Вясна».
«Мы даволі даўно не праводзілі ў Хоцімску інфармацыйных акцый, бо існуе вельмі пільны кантроль з боку мясцовай улады, - кажа Хоцімскі актывіст Валер Каранкевіч. - Аднак у суботу 18 лютага мы здолелі зрабіць вельмі добрую акцыю, вывесілі ў найбольш людных месцах інфармацыйныя матэрыялы. Шмат было ўлётак з пытаннямі «Калі адпусцяць палітвязняў?» і «Калі нашыя суды стануць незалежнымі?». Лічу, што вызваленне палітвязняў - гэта тое, што беларускія ўлады павінныя зрабіць без усялякіх умоваў. Людзі падыходзілі, цікавіліся, акцыя атрымалася рэзананснай. Улёткі правіселі больш за чатыры гадзіны, пасля паўсюдна былі знятыя па загадзе раённых уладаў».