Беларускія чыноўнікі сабраліся ў Індыю
- 21.02.2012, 12:33
Беларуская дэлегацыя на чале з намеснікам міністра замежных спраў 21-22 лютага наведае Індыю.
У ходзе візіту адбудуцца палітычныя кансультацыі з Міністэрствам замежных спраў Індыі ў Нью-Дэлі. Беларускі бок на мерапрыемстве ўзначаліць намеснік міністра замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік, індыйскі - намеснік міністра замежных спраў Індыі Санджай Сінгх.
Падчас кансультацый паміж МЗС дыпламаты абмяркуюць шырокі спектр актуальных пытанняў двухбаковых адносінаў, уключна з перспектывамі развіцця палітычнага дыялогу, гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння і ўдасканалення дамоўна-прававой базы. Бакі абмяняюцца таксама меркаваннямі па найбольш актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня, узаемадзеяння Беларусі і Індыі ў міжнародных арганізацыях.
Запланаваныя таксама сустрэчы Сяргея Алейніка з міністрам замежных спраў Індыі, першым намеснікам міністра вугальнай прамысловасці Індыі, дзяржаўным міністрам гандлю і прамысловасці Індыі, а таксама кіраўніцтвам кампаній Coal India і Enrika Trades.