BE RU EN

Ад імя БХД рассылаюць шавіністычны спам

  • 21.02.2012, 12:44

Гэта не першы выпадак спробы кампраметацыі апазіцыйнага беларускага сайта.

Нехта ІП «Мікалай Селівончык» рассылае ад імя партыі БХД з адрасу mail@112233.info спам шавіністычнага зместу, які накіраваны на распальванне міжнацыянальнай варожасці як унутры Беларусі, так і за яе межамі, у тым ліку супраць Беларусі.

Пра гэта паведамляе прэс-служба БХД.

У спіс e-mail'аў, уключаных у спам-рассылку, увайшлі шэраг адрасоў са спісу інтэрнэт-рассылкі БХД. «Ваш еmail знаходзіцца на сайце http://bchd.info/ - па гэтай прычыне Вы ўключаныя ў гэтую рассылку навін», адзначаецца ў паведамленні.

Якім чынам адрасы са спісу інтэрнэт-рассылкі БХД трапілі да ІП «Мікалай Селівончык» невядома.

«У выпадку, калі факты спаму ад імя БХД паўторацца, аргкамітэт Беларускай хрысціянскай дэмакратыі» будзе вымушаны прыняць адпаведныя меры», адзначаюць у прэс-службе.

Прадстаўнікі БХД таксама нагадваюць, што сайты БХД 17 лютага падвергнуліся DDoS-нападу і былі заблакаваныя на працягу дня.

Нагадаем, гэта не першы выпадак спробы кампраметацыі апазіцыйнага беларускага сайта. Раней аналагічныя рассыланні ішлі ад імя charter97.org. Такі спам можа заахвоціць карыстальнікаў звярнуцца да хостынг-правайдэра і рэгістратара даменнага імя з патрабаваннем заблакаваць рэсурс, адзначае Electroname.com.

Апошнія навіны