BE RU EN

Лукашэнка сустрэўся з сябрам Праханавым

  • 21.02.2012, 14:29

Аляксандр Лукашэнка 21 лютага сустрэўся з галоўным рэдактарам адыёзнай расейскай газеты «Завтра» Аляксандрам Праханавым.

У самым пачатку сустрэчы беларускі дыктатар падарыў госцю кнігу Уладзіміра Ліхадзедава «Адам Міцкевіч на паштоўках канца ХIХ - пачатку ХХ стагоддзя».

«Вы ўсё больш глядзіце, я заўважыў, на расейскую культуру, усё, што звязана з Расеяй, а я хачу вам паказаць, што Беларусь, як і цяпер, так і тады, была скарбніцай вялікіх людзей. Адзін з іх - Адам Міцкевіч. Да гэтага часу спрачаюцца: паляк, літовец, беларус... Ён нарадзіўся ў раёне Наваградка, і карані яго адсюль, і ён заўсёды шанаваў сваю зямлю і вельмі шмат зрабіў. Я ведаю, што вы вельмі добра ведаеце ягоную творчасць», - сказаў Лукашэнка. «Бо тое, чым вы, паэты, публіцысты, навуковыя супрацоўнікі, займаецеся - гэта абсалютна інтэрнацыянальна», - дадаў Лукашэнка.

«Я б яго назваў еўразійскім паэтам, таму што новая еўразійская канцэпцыя мае патрэбу ў такога кшталту геніі», - заўважыў Аляксандр Праханаў.

Падчас сустрэчы гаварылася аб «сучаснай гісторыі, інтэграцыйных працэсах на постсавецкай прасторы, беларуска-расейскіх адносінах».

Апошнія навіны