Аўтацягнік праваліўся пад лёд на рацэ Вілія (Фота)
- 21.02.2012, 15:35
Гружаны мясапрадуктамі аўтацягнік Scania праваліўся пад лёд на рацэ Вілія познім вечарам 20 лютага 2012 года.
Пра гэта паведамілі ў ДАІ Гродзеншчыны, перадае «Інтэрфакс».
Аўтамабіль да гэтага часу застаецца ў «ледзяным палоне», дадалі міліцыянты.
«Кіроўца вяртаўся з-за мяжы. Праязджаючы закругленне налева дарогі «Полацк-Глыбокае-мяжа Літвы», у вёсцы Міхалішкі Астравецкага раёна заскочыў на бардзюрны камень моста. Гружаны мясапрадуктамі аўтацягнік сцягнула з праезнай часткі ў раку Вілія», - распавялі ў ДАІ Гродзеншчыны.
Кіроўца паспеў выбрацца з фургона, нават не паспеўшы прамокнуць.