The New Yorker пра мастацтва ў апошняй дыктатуры ў Еўропе (Фота)
- 21.02.2012, 16:26
Уплывовае амерыканскае выданне The New Yorker апублікавала рэцэнзію аб беларускай выставе «Гук цішыні: мастацтва ў час дыктатуры», якая праходзіць у Нью-Ёрку.
Як піша выданне, Беларусь знаходзіцца ў вызначэнні апошняй дыктатуры ў Еўропе, прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка прыйшоў да ўлады яшчэ ў 1994, і не жадае сыходзіць добраахвотна, таму актыўна супрацівіцца эканамічнай прыватызацыі, кіруе СМІ і культурнымі ўстановамі ў сваёй дзяржаве.
Працы на выставе, абраныя куратарам, беларускай Вольгай Капенкінай, абсалютна розныя, але гэта зусім не раз'ядноўвае іх палітычных перакананняў. Напрыклад, шокавае відэа мастака Алеся Пушкіна, на якім мастака затрымлівае беларуская міліцыя, а таксама прадстаўленыя плакаты калектыву antibrainwash.net, нагадвае праекты шасцідзясятых Black Panthers. А ў беларускім выпуску «Манаполіі», зробленым у Менску групай FAU, выкарыстоўваюцца беларускія рублі замест купюр у гульні; згодна з правіламі: «Кожнае пятае кола гульні адбываецца дэвальвацыя. Але не хвалюйцеся! Нашыя віншаванні, гэта нічога не значыць для Вас. Мы заключаем угоды толькі амерыканскімі наяўнымі грашыма».




