Лукашэнка пахваліў сваіх «нявольнікаў»
- 21.02.2012, 18:03
Аляксандр Лукашэнка называе абсурдам увядзенне санкцый у дачыненні да суддзяў.
Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў 21 лютага, прызначаючы Сяргея Кандрацьева суддзём і намеснікам старшыні Вярхоўнага суда.
Па словах Аляксандра Лукашэнкі, ён не бачыць асаблівых праблем у судовай сістэме Беларусі.
«Малайцы людзі, працуюць суддзі нармальна. Яны не схіліліся перад тым, што хтосьці там уводзіць супраць іх санкцыі. Гэта ўвогуле абсурд - супраць суддзі ўводзіць санкцыі. Суддзя - нявольнік перад законам. Якія могуць быць санкцыі супраць суддзі? - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Але, тым не менш, нашыя суддзі ў гэтай сітуацыі проста малайцы. Яны ні перад кім не схіляюцца, робяць сваю справу. Таму ў мяне асаблівых прэтэнзій да судзейскага корпусу няма, і вы павінныя ведаць, што я вельмі беражліва ахоўваю нашую судовую сістэму ад усялякага ўмяшання ў яе працу. І ламаць судовую сістэму, якая існуе ў Беларусі, недазваляльна».