BE RU EN

Палку генералаў прыбыло

  • 22.02.2012, 12:25

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указы аб прысваенні воінскіх і спецыяльных званняў

Як паведамілі ў прэс-службе кіраўніка, чарговае воінскае званне генерал-маёра прысвоенае палкоўнікам Ігару Бусько, Ігару Голубу, Леаніду Дзядкову, Уладзіміру Калачу і Віктару Лісоўскаму.

Палкоўніку міліцыі Валянціну Міхневічу прысвоенае чарговае спецыяльнае званне генерал-маёра міліцыі.

Палкоўніку ўнутранай службы Аляксандру Шамко прысвоенае чарговаеспе цыяльнае званне генерал-маёра ўнутранай службы, праінфармавалі ў прэзідэнцкай прэс-службе.

Апошнія навіны