Перанос працоўных дзён у сакавіку
- 22.02.2012, 16:11
Працоўны дзень 9 сакавіка плануецца перанесці на суботу, 17 сакавіка.
Пра гэта паведамілі БелаПАН у прэс-службе ўрада.
Пры гэтым адзначылі, што ўжо падрыхтаваны праект пастановы, але дакумент пакуль не падпісаны.
Нагадаем, у гэтым годзе 8 сакавіка, які ў Беларусі з'яўляецца выходным днём, прыпадае на чацвер.