BE RU EN

Азаранка знялася з турніру ў Дубаі з-за траўмы

  • 22.02.2012, 16:26

Першая ракетка планеты Вікторыя Азаранка з-за траўмы не зможа выступіць на тэнісным турніры ў Дубаі.

Беларуска сёння ўвечары павінная была згуляць у спаборніцтве супраць нямецкай тэнісісткі Юліі Гёргес (19), але не зможа выйсці на корт. Траўма нагі турбавала яе яшчэ на нядаўніх спаборніцтвах у Досе, але Вікторыя ўсё ж змагла не толькі дайграць, але і выйграць турнір у сталіцы Катара. Яшчэ да пачатку турніру ўг орадзе Доха таксама з-за праблем са здароўем адмовілася ад выступаў чэшка Петра Квітава (3), перадае БелТА.

На спаборніцтвах у Дубаі беларуску заменіць аўстралійская тэнісістка Кейсі Дэлакуа (102).

Апошнія навіны