BE RU EN

У дзіцячым садку ў Каменнай горцы далі гарачую ваду

  • 23.02.2012, 10:20

Бацькі дзіцячага садка ў Каменнай горцы ўпэўненыя, што гэта адбылося, дзякуючы публікацыі іх ліста на charter97.org.

«Не прайшло і тыдня як у садку ў Каменнай Горцы-5 з'явілася гарачая вада! І, карыстаючыся выпадкам, мы, удзячныя бацькі і выхавальнікі, хочам перадаць падзяку тым, хто, прачытаўшы паведамленне на Хартыі, аддаў загад забяспечыць садок гарачай вадой. P.S. Дзякуй, Хартыя», - напісалі нашыя чытачы.

Нагадаем, што раней на сайт паступіў ліст, у якім паведамлялася, што адзіны дзіцячы садок у Каменнай горцы застаўся без гарачай вады. У маразы дзеці мылі рукі ледзяной вадой, а ясельным групам даводзілася грэць ваду ў імбрыках.

Апошнія навіны