З-за ДТЗ без электрычнасці засталіся 23 дома
- 24.02.2012, 13:55
Аўтамабіль «Крайслер-Пацыфік» 23 лютага ўрэзаўся ў жалезабетонныя апоры ЛЭП ў Маладзечне.
З-за разрыву паветранай лініі электраперадач без электразабеспячэння засталіся 23 прыватных жылых дома, паведамляе прэс-служба МНС.
Кіроўца з месца ДТЗ схаваўся. Зараз вядуцца працы па аднаўленні электразабеспячэння.