BE RU EN

На Кальварыйскай тралейбус урэзаўся ў прыпынак (Фота)

  • 27.02.2012, 10:10

Пацярпела цяжарная жанчына, якая чакала на транспарт.

На Кальварыйскай, 4 у Менску тралейбус вынесла на прыпынак. ДТЗ адбылося ў 8:02 з тралейбусам маршруту № 4.

«Тралейбус рухаўся з боку вул. Пінскай ў напрамку вул. К. Цэткін, калі яго вынесла на прыпынак. Па словах кіроўцы, у тралейбуса адмовілі тармазы, - паведамілі TUT.by у ДАІ Фрунзенскага раёна. - За медыцынскай дапамогай звярнулася цяжарная жанчына (15 тыдзень), якая ў момант ДТЗ знаходзілася на прыпынку».

Апошнія навіны