BE RU EN

Беларус загінуў пры сутыкненні з літоўскім цягніком (Фота)

  • 3.02.2012, 12:51

Фура Renault, якой кіраваў 55-гадовы беларус, сутыкнулася з хуткасным цягніком «Вільня-Клайпеда».

Пра гэта паведамляе літоўскае выданне «Lietuvos rytas».

Аварыя адбылася 1 лютага, каля 11.30. Паводле папярэдняй версіі, яе прычынай стала асляпленне кіроўцы фуры яркім сонцам.

Фуру і прычэп, па словах відавочцаў, «разарвало на тысячы шматкоў».

Беларус загінуў на месцы здарэння, служачыя і пасажыры цягніка атрымалі раненні.

Апошнія навіны